Правядзенне рэспубліканскага суботніка ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі

25 кастрычніка 2025 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся рэспубліканскі суботнік.

Перад пачаткам мерапрыемства быў праведзены мэтавы інструктаж па ахове працы пры выкананні розных відаў работ. Падчас суботніка работнікі НГА Беларусі займаліся добраўпарадкаваннем тэрыторыі, якая прылягае да будынка архіва. Ажыццяўлялася прыбіранне і ў службовых кабінетах і сховішчах архіва, у тым ліку, мыццё вокнаў. Работы праводзіліся з энтузіязмам і пад музычнае суправаджэнне.

Изображение
Урачыстае пастраенне перад пачаткам рэспубліканскага суботніка ў НГА Беларусі
Изображение

Дырэктар М.М. Глушакоў займаецца добраўпарадкаваннем тэрыторыі архіва

Изображение

Загадчык АГА Канапацкі А.І. ўдзельнічае ў суботніку

Изображение

Супрацоўнікі НГА Беларусі на ўборцы памяшканняў архіва