Удзел НГА Беларусі ў IV Скалабанаўскіх чытаннях «Асэнсаванне мінулага і сучаснага праз дакументальныя сведчанні»

20 лістапада 2025 г. адбыліся IV Скалабанаўскія чытанні «Асэнсаванне мінулага і сучаснага праз дакументальныя сведчанні», арганізаваныя Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь. Канферэнцыя прысвечана памяці вядомага беларускага гісторыка, архівіста і літаратуразнаўцы Віталя Уладзіміравіча Скалабана (1947–2011).

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі быў прадстаўлены на канферэнцыі работнікамі аддзела выкарыстання дакументаў, інфармацыі і публікацыйнай дзейнасці Вольгай Волкавай і Аксанай Зянько, якія выступілі з дакладамі на тэмы адпаведна «Дакументы фондаў Камісій па ацэнцы і ліквідацыі ваенных страт, нанесеных у гады Першай сусветнай вайны насельніцтву, польскага Цэнтральнага ліквідацыйнага ўпраўлення як крыніца па гісторыі нямецкай акупацыі Беларусі (паводле Дзяржаўнага архіва Брэсцкай вобласці і Занальнага дзяржаўнага архіва ў г. Маладзечна)» (даклад уключаны ў праграму пленарнага пасяджэння) і «“Но кто мы и откуда…” (некоторые факты биографии Е.В. Пастернак по материалам Национального исторического архива Беларуси)».

Изображение

Работнікі НГА Беларусі Аксана Зянько і Вольга Волкава на канферэнцыі