Удзел НГА Беларусі ў падрыхтоўцы ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска» да раённага этапу конкурсу даследчых работ па вучэбным прадмеце «Гісторыя» ў рамках 45-й гарадской канферэнцыі навучэнцаў
3 снежня 2025 г. адбыўся раённы этап гарадскога конкурсу работ даследчага характару па вучэбным прадмеце «Гісторыя». Конкурс праводзіцца ў рамках 45-й гарадской канферэнцыі навучэнцаў. Па выніках раённага этапу дыплом I ступені прысуджаны вучню 10 класа ДУА «Сярэдняя школа № 27 г.Мінска» Міхаілу Філатаву. Пры падрыхтоўцы даследчай работы на тэму «Беларускія «цімураўцы» часоў Першай сусветнай вайны» істотную практычную дапамогу ў рамках акцыі «Архівы–школе» аказаў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
Віншуем юнага даследчыка з перамогай і жадаем поспехаў на гарадскім этапе!
Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска»








