Удзел НГА Беларусі ў Рэспубліканскай канферэнцыі (з Міжнародным удзелам) навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні»
11 снежня 2025 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў прыняў удзел у Рэспубліканскай канферэнцыі (з Міжнародным удзелам) навучэнцаў «Партызанскі архіў. II Дзіцячыя партызанскія чытанні», арганізатарам якой выступіў Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы старэйшых класаў сярэдніх школ г. Мінска азнаёмілі аўдыторыю з вынікамі самастойных даследаванняў гераічнай барацьбы беларускіх партызан з акупантамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. У рабоце канферэнцыі удзельнічалі прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій, з якім НГА Беларусі плённа супрацоўнічае ў рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе», – дырэктар каледжа Георгій Козел, выкладчык сацыяльна-гуманітарных вучэбных прадметаў Алена Галенка і студэнт 2 курса Уладзімір Дзядзічэнка, які выступіў з дакладам на тэму «Маі гераічныя продкі».
Удзельнікі канферэнцыі
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і прадстаўнікі Мінскага дзяржаўнага каледжа лічбавых тэхналогій: выкладчык сацыяльна-гуманітарных вучэбных прадметаў Алена Галенка і студэнт 2 курса Уладзімір Дзядзічэнка








