У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ўшанавалі памяць ахвяр Хатынскай трагедыі

20 сакавіка 2026 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сход працоўнага калектыву, прымеркаваны да 83-й гадавіны з дня знішчэння вёскі Хатынь нямецка-фашысцкімі захопнікамі. Мерапрыемства прысвечана захаванню гістарычнай памяці аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

У ходзе сходу дырэктар архіва Міхаіл Глушакоў адзначыў важнасць захавання гістарычнай праўды і недапушчэння скажэння фактаў аб генацыдзе беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Хатынь стала сімвалам сотняў беларускіх вёсак, якія падзялілі такі ж сумны лёс. Захаванне дакументальнай спадчыны з’яўляецца асновай выхавання патрыятызму і перадачы гістарычнай памяці будучым пакаленням.

Падчас сходу адбыўся прагляд дакументальнага фільма «Без срока давности: они сжигали Хатынь». Карціна, заснаваная на архіўных дакументах і сведчаннях сведак, дэталёва раскрывае факты злачынстваў нацысцкіх карнікаў і іх памагатых.

Сход завяршыўся хвілінай маўчання ў памяць аб загінуўшых жыхарах Хатыні і ўсіх ахвярах карных аперацый на тэрыторыі Беларусі.

Работнікі НГА Беларусі таксама плануюць прыняць удзел у агульнарэспубліканскіх жалобных мерапрыемствах і ўскладанні кветак у мемарыяльным комплексе «Хатынь» 22 сакавіка.

Изображение

Выступленне дырэктара НГА Беларусі Міхаіла Глушакова

Изображение

Калектыў НГА Беларусі падчас сходу