Віншаванне работнікаў НГА Беларусі з Днём сям'і

15 мая ў Рэспубліцы Беларусь адзначаецца Дзень сям'і. Моцная сям'я з'яўляецца асновай развіцця дзяржавы.

Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў на ўрачыстым сходзе калектыву павіншаваў работнікаў архіва са святам і пажадаў, каб іх заўсёды акружаў паўсядзённы клопат блізкіх, дзеці радавалі сваімі поспехамі, унукі дарылі цяпло і ўвагу.

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава дакументаў «Арганізацыя дабрачыннай дапамогі сем'ям вайскоўцаў і бежанцаў на тэрыторыі Беларусі ў гады Першай сусветнай вайны». На выставе прадстаўлены звесткі аб колькасці бежанцаў у беларускіх гарадах і мястэчках, даклады мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый, навучальных устаноў аб арганізацыі дапамогі сем'ям бежанцаў, эвакуяваных рабочых і служачых, жонкам і ўдовам ваеннаслужачых, справаздачы аб стварэнні працоўных сельскагаспадарчых дружын навучэнцаў для дапамогі гаспадаркам, якія засталіся без карміцеляў.

Изображение
Дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў віншуе калектыў

 

Изображение

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадстаўляе выставу дакументаў, прымеркаваную да Дня сям'і

 

Изображение

Калектыў НГА Беларусі

 

Изображение

Работнікі НГА Беларусі аглядаюць выставу

 

Изображение

Выстава дакументаў НГА Беларусі, прысвечаная Дню сям'і