Правядзенне занятку для слухачоў дзяржаўнай установы адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь»
10 чэрвеня 2026 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшла ўнікальная лекцыя для судовых экспертаў-культуролагаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз.
Мерапрыемства адбылося ў рамках праграмы павышэння кваліфікацыі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ДКСЭ Рэспублікі Беларусь. Тэма навучання была прысвечана абраным аспектам судовай культуралагічнай экспертызы статычных малюнкаў, якія змяшчаюць знакі і сімвалы.
Лекцыю правялі Аксана Зянько, загадчык сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі, і Вольга Волкава, вядучы навуковы супрацоўнік названага сектара.
У ходзе занятку судовым экспертам прадэманстравалі рэдкія гістарычныя дакументы з фондаў архіва, на якіх маюцца старадаўнія пячаткі і гербы, вадзяныя знакі.
Асаблівую цікавасць у слухачоў выклікалі ўнікальныя дакументы з фондаў знакамітых князёў Радзівілаў. Адзін са слухачоў падзяліўся сваімі ўражаннямі ад працы з архіўнымі фондамі: «У культуралагічнай экспертызе вельмі важна разумець кантэкст эпохі, бачыць арыгінальныя вадзяныя знакі, асаблівасці пячатак і почырку. Сённяшні занятак дазволіць істотна павысіць дакладнасць нашых даследаванняў пры працы са складанымі гістарычнымі сімваламі і малюнкамі».
Атрыманыя веды дапамогуць экспертам больш эфектыўна праводзіць дзяржаўныя экспертызы і абараняць культурную спадчыну.
Правядзенне занятку
Геральдычныя выявы ў архіўных дакументах
Госці архіва








