Удзел НГА Беларусі ў дакументальнай выставе «Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу»

11 чэрвеня 2026 г. НГА Беларусі ў рамках сумеснага пасяджэння калегій Міністэрства юстыцыі і Дзяржаўнага камітэта па маёмасці прыняў удзел у дакументальнай выставе «Натарыят Беларусі: скрозь прызму часу». Выстава адбылася ў Дэпартаменце па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі (г. Мінск, вул. Мяснікова, 5).

Намеснік дырэктара НГА Беларусі Сяргей Рындзін прадставіў удзельнікам і гасцям мерапрыемства дакументы XIX - пачатку ХХ стст., якія адлюстроўваюць развіццё прафесіі натарыуса на беларускіх землях. Менавіта ў гэты гістарычны перыяд на нашай зямлі фарміруецца натарыят як асобны від працоўнай дзейнасці. Самы ранні дакумент на выставе адносіцца да 1801 года. Гэта запісы ў кнізе мінскага публічнага натарыуса для даўгавых абавязацельстваў дваран. Інстытут натарыята, сфармаваны ў эпоху Расійскай імперыі, праіснаваў з некаторымі зменамі да рэвалюцыйных падзей 1917 года, пасля чаго пачаўся новы этап будаўніцтва савецкай натарыяльнай сістэмы. На выставе прадэманстраваны тэкст «клятвеннага абяцання» публічных натарыусаў сярэдзіны XIX стагоддзя, службовыя пасведчанні натарыусаў, пратаколы праверкі іх дзейнасці і правядзення экзаменаў для кандыдатаў на пасаду натарыусаў, узор пячаткі натарыуса канца ХІХ стагоддзя, узор даведкі Мінскага натарыяльнага архіва пачатку ХХ стагоддзя і шэраг іншых дакументаў.

Изображение

Изображение

Изображение

Изображение

Дакументы выставы