Святар у беларускім соцыуме: прасапаграфія ўніяцкага духавенства 1596–1839 гг.
У кнізе разглядаецца гісторыя фарміравання сацыяльнага пласта (страты) уніяцкага духавенства ў XVI–XIX стст. Праца выканана ў межах планавай навуковай тэмы Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад назвай «Дакументы па гісторыі ўніяцкіх святарскіх родаў беларуска-літоўска-латышскіх зямель 1596–1839 гг.». У аснову дадзенага даследавання пакладзены метад прасапаграфіі – стварэнне т. зв. калектыўных біяграфій. Біяграфічныя артыкулы ўтрымліваюць звесткі аб жыцці і дзейнасці 8480 прадстаўнікоў духавенства ў 1826 парафіях, што робіць кнігу самай аб’ёмнай і самай насычанай з усіх іншых аналагічных, выдадзеных у Беларусі на яе выхаду. Пры правядзенні даследавання былі выкарыстаны дакументы і матэрыялы з архівасховішчаў цэлага шэрагу краін (Беларусі, Латвіі, Літвы, Польшчы і Расіі), што толькі ўмацоўвае яго грунтоўнасць і важнасць для айчыннай гістарыяграфіі.
Кніга з’яўляецца вынікам шматгадовых даследаванняў, якія вядуцца супрацоўнікам НГА Беларусі Дзянісам Лісейчыкавым.
Выданне такой аб’ёмнай працы стала магчымым дзякуючы партнёрству архіва і выдавецтва «Беларусь».
Разлічана на гісторыкаў, архівістаў, выкладчыкаў, студэнтаў, краязнаўцаў і ўсіх, хто цікавіцца пытаннямі канфесійнай гісторыі Беларусі, сацыяльнай гісторыі і генеалогіі.