Інфармацыя аб візіце дэлегацыі архівістаў Рэспублікі Мальта
29 мая 2019 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя архівістаў Рэспублікі Мальта ў складзе кіраўніка Нацыянальнага архіва Мальты доктара Чарльза Фаруджы і загадчыка кафедры бібліятэказнаўства, інфарматыкі і архівазнаўства факультэта медыя і навук аб ведах Універсітэта Мальты прафесара Уільяма Замміта.
У ходзе экскурсіі па фондах мальтыйскія архівісты азнаёміліся з гісторыяй і структурай архіва, складам фондаў «Радзівілы, князі», «Архіў Сабескіх у Алаве». Вялікую цікавасць у гасцей выклікалі дакументы аб дзейнасці структур Мальтыйскага ордэна на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага ў XVII ст.
У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам архіва былі абмеркаваны напрацоўкі беларускіх архівістаў ў навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці. Гасцям былі прэзентаваны апошнія выданні архіва.
На фота: мальтыйскія архівісты знаёмяцца з лістом Папы Рымскага Урбана VIII 1643 г. аб дзейнасці Сталавіцкай камандорыі Мальтыйскага ордэна ў Вялікім Княстве Літоўскім. (Злева направа: доктар Ч.Фаруджа, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў, прафесар У.Замміт, дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч).
На фота: абмен апошнімі архіўнымі выданнямі.