Інфармацыя аб урачыстасцях з нагоды 100-годдзя архіўнай службы Латвіі

29–30 жніўня 2019 г. у г. Рыга (Латвійская Рэспубліка) у будынку Дома Чарнагаловых адбылася міжнародная канферэнцыя «Захоўваючы памяць народа: мінулае, цяперашняе, будучыня», прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Латвіі.

У працы канферэнцыі прынялі ўдзел архівісты Латвіі, Літвы, Эстоніі, Польшчы, Расіі, Фінляндыі і Нарвегіі. З дакладамі аб актуальных пытаннях развіцця архіўнай справы ў сваіх краінах выступілі дырэктар Нацыянальнага архіва Латвіі М. Спруджа, дырэктар Нацыянальнага архіва Эстоніі П. Пірско, кіраўнік Генеральнай дырэкцыі дзяржаўных архіваў Польшчы П. Петжык, намеснік дырэктара Федэральнага архіўнага агенцтва (Росархив) А.В. Юрасаў, дырэктар Нацыянальнага архіва Фінляндыі Ю. Нуортэва, выконваючы абавязкі Галоўнага архівіста Літвы Д. Лукшайтэ, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Нарвегіі О. Гаусдал.

Беларускіх архівістаў у святочных мерапрыемствах прадстаўлялі дырэктар Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.У.Яцэвіч і намеснік дырэктара Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Д.В.Лісейчыкаў.

Д.У.Яцэвіч выступіў на канферэнцыі з дакладам «Захаванне і алічбоўка дакументаў у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». Латвійскім калегам быў перададзены прывітальны адрас дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша, прэзентаваны выданні архіва апошніх гадоў. Таксама у фонд лічбавых копій Нацыянальнага архіва Латвіі былі перададзены лічбавыя копіі спісаў парафіянаў Рыжскага касцёла Маці Божай Смуткуючай за 1912–1914 гг. з фондаў НГА Беларусі.

Падчас канферэнцыі Д.У.Яцэвіч адказаў на шэраг пытанняў аб рабоце НГА Беларусі ў інтэрв’ю для рускай службы навін Латвійскага дзяржаўнага  радыё. Таксама ў ходзе двухбаковай сустрэчы беларускіх і латвійскіх архівістаў былі абмеркаваны пытанні супрацоўніцтва ў галіне сумеснага вывучэння дакументальнай спадчыны абедзвюх краін.

Изображение

Перад пачаткам канферэнцыі. Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, намеснік дырэктара Нацыянальнага архіва Латвіі І. Слайдзіна, намеснік дырэктара Федэральнага архіўнага агенцтва (Росархив) А.В. Юрасаў, намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В.Лісейчыкаў.

Изображение

Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч прэзентуе дырэктару Нацыянальнага архіва Латвіі М. Спруджа выданні архіва апошніх гадоў, а таксама лічбавыя копіі асобных дакументаў з фондаў НГА Беларусі па гісторыі Латвіі.