Інфармацыя аб выданні 1-га тома «Лістоў Марыі Казіміры Сабескай» з серыі «Monumenta Sobesciana»

Изображение

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Музеем палаца караля Яна ІІІ у Вілянаве (г. Варшава, Рэспубліка Польшча) выпушчаны 1-шы том выдавецкай серыі «Monumenta Sobesciana» пад назвай «Лісты Марыі Казіміры з Архіва Сабескіх у Алаве, т. 1: лісты да сыноў за 1696–1704 гг.»

Кніга ўтрымлівае 62 прыватныя лісты каралевы Марыі Казіміры Сабескай з фонда «Архіў Сабескіх у Алаве», які захоўваецца ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі. Лісты да сыноў, напісаныя з Варшавы, Венецыі, Вены, Гданьска, Жоўквы, Львова, Рыма праліваюць святло на прыватнае жыццё каралеўскай сям’і і палітычную барацьбу вакол змагання за манаршы сталец Рэчы Паспалітай у канцы XVII – пачатку XVIII ст.

Апрацоўка, пераклад дакументаў з французскай мовы і іх навуковае рэдагаванне здзейснена доктарам Ганнай Лейк і доктарам Янам Ежы Совам.

Выданне паўстала ў выніку сумеснай працы Архіва і Музея ў межах рэалізацыі падпісанага Пагаднення аб супрацоўніцтве ў сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх.