Минская мужская гимназия: фотографические материалы
У кнізе апублікаваны 355 фатаздымкаў навучэнцаў гімназіі, абітурыентаў, а таксама асоб, якія здавалі экзамен на атрыманне звання настаўніка народных вучылішчаў і аптэкарскага вучня. Большая частка фатаздымкаў была зроблена ў атэлье г. Мінска, а таксама шэрагу іншых гарадоў: Барысава, Брэста, Вільні, Койданава, Крэмэнчука, Любліна, Магілёва, Панявежа, Санкт-Пецярбурга, Слоніма, Уладзіміра, Харкава, Юр’ева. Сярод асобаў на фота – будучыя знакамітыя навукоўцы, дзяржаўныя, палітычныя і вайсковыя дзеячы.
Укладальнік кнігі – вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Мікалаевіч Рындзін.
Зборнік распачынае выдавецкую серыю НГА Беларусі пад назвай «Архіўнае фота». Асноўнай яе мэтай з’яўляецца выяўленне, навуковае апісанне і публікацыя фотадакументаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва.
Спампаваць тытульны аркуш, прадмову, геаграфічны і асабовы паказальнікі, змест.