Минская женская гимназия: фотографические материалы
У кнізе апублікаваны 443 фатаздымкі вучаніц гімназіі Мінскай жаночай гімназіі, а таксама іншых асоб, выявы якіх з рознай нагоды аказаліся ў яе фондзе.
Большая частка фатаздымкаў была зроблена ў атэлье г. Мінска, а таксама шэрагу іншых гарадоў і мястэчак: Адэсы, Бабруйска, Барысава, Брэста, Варшавы, Гомеля, Дзвінска, Екацярынаслава, Іркуцка, Кіева, Клецка, Койданава, Лепеля, Мазыра, Рыгі, Слуцка, Сноўска, Харкава, Шаўлёў, Ялты.
Укладальнік кнігі – загадчык аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці НГА Беларусі Сяргей Мікалаевіч Рындзін.
Зборнік працягвае выдавецкую серыю НГА Беларусі пад назвай «Архіўнае фота». Асноўнай яе мэтай з’яўляецца выяўленне, навуковае апісанне і публікацыя фотадакументаў, якія захоўваюцца ў фондах архіва.
Спампаваць тытульны аркуш, прадмову, геаграфічны і асабовы паказальнікі, змест.