Аб адкрыцці стэнда «Кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны»

23 лютага 2023 г. у рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў адкрыты стэнд «Кіраўнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі – ветэраны Вялікай Айчыннай вайны».

Аб ушанаванні памяці першага дырэктара ЦДГА БССР у Мінску Івана Васілевіча Рошчына

23 лютага 2023 г. у рамках святкавання Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі прайшлі мерапрыемствы, прысвечаныя ўшанаванню памяці першага дырэктара Цэнтральнага дзяржаўнага гістарычнага архіва БССР у Мінску (1964–1968 гг.), удзельніка Вялікай Айчыннай вайны Івана Васілевіча Рошчына.

Аб удзеле ў працы круглага стала «Міжканфесійны і міжнацыянальны мір як аснова стабільнасці ў грамадстве»

22 лютага 2023 г. у Мінскім дзяржаўным каледжы інфармацыйных тэхналогій адбыўся круглы стол «Міжканфесійны і міжнацыянальны мір як аснова стабільнасці ў грамадстве».

Аб правядзенні сустрэчы з воінам-інтэрнацыяналістам Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым

15 лютага 2023 г. у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў у канферэнц-зале НГА Беларусі адбылася сустрэча працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы з воінам-інтэрнацыяналістам, дырэктарам БелНДІДАС, кандыдатам гістарычных навук Андрэем Яўгенавічам Рыбаковым, які ў 1987–1988 гг. знаходзіўся ў Афганістане ў складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў.

Аб удзеле ў правядзенні кніжнай выставы

9 лютага 2023 г. была праведзена калегія Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, тэматыкай якой стала падвядзенне вынікаў дзейнасці Міністэрства юстыцыі, органаў і арганізацый, якія ўваходзяць у яго сістэму, за 2022 г.

Аб правядзенні заняткаў і экскурсій для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

7 лютага 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і пагаднення аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі па чарзе праведзены заняткі і экскурсіі для дзвюх груп слухачоў і выкладчыкаў Інстытута.

Аб выхадзе пятага сюжэта праграмы «Навіны культуры», прысвечанага зборам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

3 студзеня 2023 г. у праграме «Навіны культуры» (Тэлеканал «Беларусь-3») выйшаў пяты з пяці створаных да 100-годдзя архіўнай службы Беларусі сюжэтаў пра Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі. Ён прысвечаны матэрыялам па гісторыі беларускай шляхты з фондаў НГА Беларусі. Суразмоўца вядучай – намеснік загадчыка аддзелам навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі.

Старонкі