Інфармацыя аб выданні 1-й часткі 8-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў першую частку восьмага тома выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара «К»: Каборды – Карэцкія), якую сфарміравалі генеалагічныя роспісы 224 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст.