Аб апісанні архіва парафіі Новапагосцкага касцёла

У выніку працы па выяўленні дакументаў у архівах культавых устаноў супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў апісаны архіў парафіі Найсвяцейшай Троіцы ў в. Новы Пагост Мёрскага раёна Віцебскай вобласці.

3 кастрычніка 2022 года загадчыкам аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм М.Т. Скіданавай і вядучым архівістам аддзела, кандыдатам гістарычных навук В.С. Макарэвічам, быў апрацаваны парафіяльны архіў Новапагосцкага касцёла, у якім утрымліваюцца дакументы з 1802 да канца 1950-х гг., у тым ліку спаведныя ведамасці (т.зв. «status animarum») за 1852 г, метрычныя кнігі аб народжаных, шлюбаваных, памерлых за 1803–1958 гг., перадшлюбныя вобыскі за 1841–1947 гг. і іншыя дакументы.

З ксяндзом-пробашчам парафіі Аляксеем Асонам была дасягнута дамоўленасць аб вырабе лічбавых копій названых дакументаў і перадачы копій у НГА Беларусі.

Изображение

Изображение