Аб запуску сістэмы аўтаматычнага пошуку па вопісах фондаў НГА Беларусі
На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў раздзеле «Навукова-даведачны апарат» запрацавала сістэма аўтаматычнага пошуку па вопісах архіўных фондаў.
На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў раздзеле «Навукова-даведачны апарат» запрацавала сістэма аўтаматычнага пошуку па вопісах архіўных фондаў.
В рамках мероприятий, посвященных годовщине Великой Победы, прошло чествование ветерана Великой Отечественной войны Николая Михайловича Трубникова, который много лет проработал в Национальном историческом архиве Беларуси.
Заместитель директора архива И.И. Ковганова от имени коллектива и профсоюзной организации поздравила ветерана с Днем Победы и вручила цветы и подарки. Желаем Николаю Михайловичу и всем ветеранам Великой Отечественной войны крепкого здоровья, долгих лет жизни, благополучия и процветания под мирным небом нашей родной Беларуси!
Запіс аб нараджэнні Канстанціна Ракасоўскага быў адшуканы ураджэнцам вёскі Соміна Івацэвіцкага раёна Брэсцкай вобласці Уладзімірам Міхайлавічам Абрамчуком у час яго працы ў чытальнай зале НГА Беларусі пры даследаванні ўласнага радаводу.
27 красавіка 2021 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны семінар «ІМЁНЫ, ПРОЗВІШЧЫ, МЯНУШКІ: ШТО ГАВОРАЦЬ ГЕНЕАЛАГІЧНЫЯ КРЫНІЦЫ?», суарганізатарам якога выступіў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі.
19 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча кіраўніцтва архіва з групай валанцёраў па індэксацыі вопісаў фондаў.
12 красавіка 2021 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі ў онлайн-фармаце адбыўся навукова-практычны круглы стол «EPITAPHIUM: пахавальная культура земляў былога Вялікага Княства Літоўскага XVI – XIX стст.»
У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа і ў межах дамовы, падпісанай паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Дзяржаўным гістарычным архівам Літвы былі атрыманы лічбавыя копіі актавых кніг Браслаўскага земскага суда за 1725–1784 гг. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі паўночных зямель Вялікага Княства Літоўскага XVIII ст. і дапоўніць фонд Браслаўскага земскага суда, частка якога пераважна за XVII ст. знаходзіцца на захаванні ў НГА Беларусі. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кніг будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.
Адрас: вул. Крапоткіна, 55, 220002, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефоны:
Тэлефон/факс: (+375 17) 317 75 23
E-mail: niab@niab.by