Iнфармацыя аб прэзентацыi кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник»

2 лютага 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник» падрыхтаванай архівам і выдадзенай у свет у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Беларусь».

Перад гасцямі выступілі дырэктар НГАБ Д.У. Яцэвіч, які распавёў пра працу над выданнем, а таксама аўтар-складальнік даведніка Ю.М. Снапкоўскі, які адзначыў асаблівасці падбору дакументаў пры падрыхтоўцы даведніка і метады працы з гістарычнымі крыніцамі ў рамках распрацоўкі планавай навуковай тэмы «Чыноўнікі беларускіх губерняў перыяду Расійскай імперыі (1772–1917)», у межах якой была падрыхтавана кніга. Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», прафесар А.Л. Самовіч, выступіў на прэзентацыі са словам у якасці рэцэнзента выдання.

У мерапрыемстве таксама ўзялі ўдзел прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь, выдавецтва «Беларусь», Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, Мінскага абласнога архіва, гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта, Інстытута гісторыі Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі, Музея гісторыі горада Мінска, а таксама даследчыкі-генеалогі, краязнаўцы і студэнты.

Да мерапрыемства была падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, якія былі выкарыстаны пры напісанні даведніка.


Даведнік «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917)»


Выстава да прэзентацыі


Дырэктар НГА Беларусі Д.У. Яцэвіч


Намеснік дырэктара НГА Беларусі Д.В. Лісейчыкаў


Сябра рэдкалегіі даведніка, кандыдат гістарычных навук У.І. Адамушка


Галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка», прафесар А.Л. Самовіч


Вядучы спецыяліст аддзела маркетынгу выдавецтва «Беларусь» А.А. Садоўская


Навуковы супрацоўнік Музея гісторыі горада Мінска У.Г. Валажынскі


Галоўны архівіст аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі, аўтар-складальнік даведніка Ю.М. Снапкоўскі


Загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГА Беларусі Д.Ч. Матвейчык


Падчас прэзентацыі