Iнфармацыя аб прэзентацыі кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник».

2 лютага 2017 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник».

Кніга з’яўляецца першай спробай сістэматызаванай рэканструкцыі персанальнага складу вышэйшай адміністрацыйнай улады Мінскай губерні перыяду Расійскай імперыі (1793–1917 гг.). У яе ўключана 87 даведачна- біяграфічных артыкулаў пра мінскіх губернатараў, віцэ-губернатараў і губернскіх маршалкаў. Даведнік падрыхтаваны на падставе больш чым 200 спраў з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і больш чым 30 спраў з іншых архіўных сховішчаў Беларусі, Расіі і Літвы, а таксама разнастайнай даведачнай і мемуарнай літаратуры.

Даведнік – вынік некалькіх гадоў архіўных пошукаў. Асноўны комплекс работ па выяўленні і апрацоўцы дакументаў і напісанні тэксту выкананы галоўным архівістам аддзела публікацыі дакументаў Юрыем Снапкоўскім.

Выпуск выдання здзейснены ў партнёрстве з выдавецтвам «Беларусь».

Да мерапрыемства падрыхтавана выстава цікавых архіўных дакументаў, звязаных з тэматыкай даведніка, з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі.

На прэзентацыі ўвазе грамадскасці будзе прапанаваны таксама чарговы (чатырнаццаты) выпуск архіўнага штогодніка «Архіварыус».

 

Кантактныя асобы:

Лісейчыкаў Дзяніс Васільевіч, намеснік дырэктара НГАБ – (017) 286 75 26.

Матвейчык Дзмітрый Часлававіч, загадчык аддзела публікацыі дакументаў НГАБ – (017) 392 64 58.