Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый

ИзображениеЗборнік утрымлівае тэксты ўсіх вядомых на сённяшні дзень матэрыялаў генеральных візітацый уніяцкіх цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII стагоддзя, якія захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Расіі і Украіны. Гэта дазваляе ўзбагаціць навукова-інфармацыйную базу для далейшых даследаванняў у такіх кірунках як канфесійная гісторыя, рэгіяналістыка, гісторыя матэрыяльнай і духоўнай культуры і інш.

Каштоўнасць звестак з дакументаў, змешчаных у зборніку, і яго навуковая актуальнасць у цэлым раскрываюцца ў аб’ёмных уступных артыкулах. Для зручнасці карыстання кніга забяспечана багатым навукова-даведачным апаратам – прадмовай, патэкставымі заўвагамі, асабовым і геаграфічным паказальнікамі.

Укладальнік кнігі – намеснік дырэктара НГА Беларусі Дзяніс Лісейчыкаў.

Зборнік распачынае выдавецкую серыю архіва пад назвай «Святыні Вялікага Княства Літоўскага», галоўная задача якой заключаецца ў публікацыі ў сістэматызаваным выглядзе масавых крыніц па гісторыі асноўных канфесій на тэрыторыі ВКЛ XVI–XVIII стст.

Спампаваць спіс зместу і прадмову