Інфармацыя аб візіце дырэктара Каўнаскага рэгіянальнага архіва
30 мая 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў дырэктар Каўнаскага рэгіянальнага архіва (г. Каўнас, Літоўская Рэспубліка) Гінтарас Дручкус.
У ходзе сустрэчы з кіраўніцтвам архіва быў абмеркаваны ход падрыхтоўкі плануемай сумеснай выставы, прысвечанай падзеям Першай сусветнай вайны і 100-годдзю стварэння нацыянальных дзяржаў на беларускіх і літоўскіх землях.