Аб правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў здабыткі і страты»
28 чэрвеня 2018 г. адбылося адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты», прысвечанай 80-годдзю заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Яна праводзілася сумесна з даўнім навуковым партнёрам архіва Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.