Удзел НГА Беларусі ў круглым стале «Беларуская жанчына ў навуцы і адукацыі: сучасныя выклікі і магчымасці»
11 лютага 2026 г. вядучы навуковы супрацоўнік сектара навукова-даследчай, публікацыйнай і выставачнай дзейнасці НГА Беларусі, кандыдат гістарычных навук Вольга Волкава прыняла ўдзел у міждысцыплінарным навукова-практычным круглым стале «Беларуская жанчына ў навуцы і адукацыі: сучасныя выклікі і магчымасці», які адбыўся ў Інстытуце сацыялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.








