Новости

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны ў свет зборнік дакументаў «Уніяцкія цэрквы Вялікага Княства Літоўскага XVII ст.: матэрыялы генеральных візітацый»

ИзображениеЗборнік утрымлівае тэксты ўсіх вядомых на сённяшні дзень матэрыялаў генеральных візітацый уніяцкіх цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII стагоддзя, якія захоўваюцца ў архівах і бібліятэках Беларусі, Расіі і Украіны. Гэта дазваляе ўзбагаціць навукова-інфармацыйную базу для далейшых даследаванняў у такіх кірунках як канфесійная гісторыя, рэгіяналістыка, гісторыя матэрыяльнай і духоўнай культуры і інш.

 

Аб перадачы лічбавых копій з Навуковай бібліятэкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава

У выніку працы па выяўленні дакументаў па гісторыі Беларусі ў архівах, бібліятэках і музеях замежжа Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі былі атрыманы лічбавыя копіі актавай кнігі Клецкага замкавага суда за 1596–1598 гг. з аддзела рэдкіх кніг і рукапісаў Навуковай бібліятэкі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М.В.Ламаносава. Гэтыя дакументы дазваляюць запоўніць прабел у захаванасці актавай судовай дакументацыі цэнтральных зямель Вялікага Княства Літоўскага канца XVI ст. Звесткі, якія яны ўтрымліваюць, паслужаць асновай для навуковых і краязнаўчых даследаванняў. У хуткім часе лічбавыя копіі кнігі будуць даступны даследчыкам у чытальнай зале архіва.

Аб апісанні архіва парафіі Будслаўскага касцёла

У выніку працы па выяўленні дакументаў у архівах культавых устаноў супрацоўнікамі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі быў апісаны архіў парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці.

Аб выданнi 2-га тома выдавецкай серыі «Monumenta Sobesciana» пад назвай «Лісты Марыі Казіміры з Архіва Сабескіх у Алаве, т. 2: Лісты да сыноў за 1697–1704 гг.»

ИзображениеНацыянальным гістарычны архівам Беларусі сумесна з Музеем палаца караля Яна ІІІ у Вілянаве (г. Варшава, Рэспубліка Польшча) выпушчаны 2-гі том выдавецкай серыі «Monumenta Sobesciana» пад назвай «Лісты Марыі Казіміры з Архіва Сабескіх у Алаве, т. 2: Лісты да сыноў за 1697–1704 гг.»

Аб размяшчэнні віртуальнай выставы

На сайце размешчана віртуальная выстава «Захавальнік віцебскіх старажытнасцей: да 170-годдзя з дня нараджэння гісторыка, архівіста і краязнаўцы Аляксея Сапунова (1851—1924)».

Азнаёміцца з выставай можна тут.

Аб падпісанні Пагаднення аб супрацоўніцтве з Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

3 чэрвеня 2021 г. адбылося падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Інстытутам павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

Страницы