Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Сардэчна запрашаем на сайт Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі!

Дзяржаўная установа “Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі” з’яўляецца рэспубліканскім дзяржаўным архівам і навукова-даследчым і метадычным цэнтрам па працы з дакументамі Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь. Архіў уваходзіць у сістэму дзяржаўных устаноў Рэспублікі Беларусь і непасрэдна падпарадкоўваецца Дэпартаменту па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.

Асноўнай мэтай дзейнасці архіва з’яўляецца назапашванне, захаванне, улік і выкарыстанне дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонду за перыяд з канца XIV стагоддзя па 1917 год.

Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДІДАС, прымеркаванага да 38-й гадавіны катастрофы на Чарнобыльскай АЭС

26 красавіка 2024 г. у канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны 38-й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі.

Наведванне Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўдзельнікамі гуртка «Юны архівіст»

25 красавіка 2024 г. для навучэнцаў ДУА «Сярэдняя школа № 27 г. Мінска», якія на працягу бягучага навучальнага года ўдзельнічаюць у працы гуртка «Юны архівіст», у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі праведзена экскурсія.

На гала-канцэрце «Час выбраў нас»

24 красавіка 2024 г. намеснік дырэктара НГА Беларусі Наталля Булойчык сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў наведала гала-канцэрт майстроў мастацтваў «Час выбраў нас», які адбыўся ў Палацы спорту для дэлегатаў і гасцей першага пасяджэння VII Усебеларускага народнага сходу.

Віртуальная выстава, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка і археолага Яўстаха Тышкевіча

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная 210-годдзю з дня нараджэння беларускага гісторыка, археолага, краязнаўцы, музеязнаўцы, аднаго з заснавальнікаў беларускай навуковай археалогіі Яўстаха Піевіча Тышкевіча (1814–1873).

Удзел у XVIII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства»

19 красавіка 2024 г. вядучы навуковы супрацоўнік аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Аксана Зянько дыстанцыйна прыняла ўдзел у XVIII міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Рэлігія і грамадства», арганізатарамі якой выступілі Магілёўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. А. Куляшова, Інстытут гісторыі НАН Беларусі і Інстытут філасофіі НАН Беларусі. Удзел у канферэнцыі прынялі больш 100 даследчыкаў з Беларусі, Расіі, Кітая і Славакіі.

Аб удзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскім суботніку

20 красавіка 2024 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняў актыўны ўдзел у рэспубліканскім суботніку.

Старонкі