Навіны

3 красавіка 2017 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Дакументальная спадчына Беларусі XVI–XIX стагоддзяў: архіў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра»

3 красавіка 2017 г. адбылося ўрачыстае адкрыццё выставы «Дакументальная спадчына Беларусі XVI–XIX стагоддзяў: архіў Слуцкага Свята-Троіцкага манастыра», падрыхтаванай па выніках сумеснага праекта Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Iнфармацыя аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь

У рамках супрацоўніцтва паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Нацыянальным гістарычным музеем Рэспублікі Беларусь быў рэалізаваны першы этап праекта па сумесным выкарыстанні дакументальнай спадчыны.

У выніку работнікамі НГА Беларусі быў апрацаваны і алічбаваны комплекс дакументаў Слуцкага Трайчанскага Свята-Траецкага манастыра са збораў музея.

Iнфармацыя аб прэзентацыi кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник»

2 лютага 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник» падрыхтаванай архівам і выдадзенай у свет у супрацоўніцтве з выдавецтвам «Беларусь».

Iнфармацыя аб прэзентацыі кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник».

2 лютага 2017 г. у 15.00 у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі (вул. Крапоткіна, 55, канферэнц-зала, аўдыторыя 29) адбудзецца прэзентацыя кнігі «Минские губернаторы, вице-губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917) : биографический справочник».

На сайт дададзена інфармацыя аб выданні чатырнаццатага выпуска штогадовага зборніка «Архіварыус»

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены чатырнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках пабачыла свет больш за 30 артыкулаў, прысвечаных разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны некаторыя гістарычныя дакументы з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама змешчаны рэцэнзіі на некалькі навуковых выданняў.

Информация об издании биографического справочника «Минские губернаторы, вице- губернаторы и губернские предводители дворянства (1793–1917)»

 

23 снежня 2016 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход па падвядзенні вынікаў работы ў 2016 годзе.

23 снежня 2016 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбыўся сход па падвядзенні вынікаў работы ў 2016 годзе.

Дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч выступіў перад калектывам з дакладам, дзе былі агучаны асноўныя вынікі працы архіва за мінулы год. Былі адзначаны дасягненні архіва ў наладжванні міжнароднага супрацоўніцтва і супрацоўніцтва з іншымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь у сферы вывучэння дакументальнай спадчыны.

Старонкі