Інфармацыя аб удзеле ў семінары у Музеі Палаца караля Яна ІІІ у Вілянуве 1 снежня 2016 г.
1 снежня 2016 г. у Музеі Палаца караля Яна ІІІ у Вілянуве (г. Варшава, Польшча) адбыўся семінар, прысвечаны абмеркаванню рэалізацыі другога этапа Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Музеем у сферы навуковага выкарыстання дакументальнай спадчыны роду Сабескіх, якая захоўваецца ў НГА Беларусі ў фондах «Архіў Сабескіх у Алаве» і «Радзівілы, князі».