Навіны

Аб размяшчэнні на YouTube-канале архіва відэаўрока «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі»

ИзображениеНа YouTube-канале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчаны відэаўрок «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі»

Аб удзеле ў правядзенні прэзентацыі фестываля радаводу «Эхо веков – Тарихта без эзлебез»

18 ліпеня 2023 г. у рамках выканання мерапрыемстваў, прадугледжаных Дарожнай картай па развіцці супрацоўніцтва паміж архіўнымі ўстановамі Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан (Расійская Федэрацыя) на 2023–2025 гг., прадстаўнікі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прынялі ўдзел у сустрэчы з архівістамі Татарстана, якая адбылася ў фармаце відэаканферэнцыі.

Аб правядзенні вучэбнай палеаграфічнай практыкі студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

У перыяд з 26 чэрвеня па 15 ліпеня 2023 г. на базе дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» праходзіла вучэбная палеаграфічная практыка студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта спецыяльнасці 1-23 01 13 «Гісторыка-архівазнаўства» ў колькасці 16 чалавек

Аб правядзенні лекцыі па гісторыі Віцебскага цэнтральнага архіва старажытных актавых кніг для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

5 і 12 ліпеня 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены заняткі для студэнтаў 1-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»), якія праходзяць у НГА Беларусі палеаграфічную практыку

Аб правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця», прымеркаванай да 85-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

4 ліпеня 2023 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі правёў прадстаўнічую навукова-практычную канферэнцыю «Архівы і архівісты Беларусі: рух па шляху развіцця», у якой узялі ўдзел больш за 40 архівістаў і гісторыкаў з шэрагу архіўных і навуковых устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі (з праграмай канферэнцыі магчыма азнаёміцца тут)

Аб правядзенні ўрачыстага мерапрыемства, прысвечанага 85-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

30 чэрвеня 2023 г. у холе 1-га паверха і вялікай канферэнц-залы гасцініцы «Беларусь» (г. Мінск, вул. Старажоўская, 15) прайшло ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 85-годдзю Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі

Старонкі