Навіны

Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі

18 мая 2023 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116) правёў ІІ Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах».

Аб правядзенні семінарскага занятку для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ

16 мая 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены семінарскі занятак па вучэбнай дысцыпліне «Канфесійныя архівы Беларусі» для студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»)

Аб удзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна»

Изображение15 мая 2023 г. калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ўзяў актыўны ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна», прымеркаванай да Дня сям’і

Аб правядзенні ўрачыстага сходу працоўных калектываў, прысвечанага Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

13 мая 2023 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі адбыўся ўрачысты сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства перад прысутнымі выступілі дырэктар БелНДІДАС А.Я. Рыбакоў і намеснік дырэктара НГА Беларусі І.І. Каўганава, якія распавялі работнікам абедзвюх устаноў пра сімвалы беларускай дзяржавы і гісторыю іх станаўлення.

Аб правядзенні заняткаў для вучняў 5-х класаў 207-й сярэдняй школы г. Мінска

13 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены ўрок для вучняў 5-х класаў 207-й сярэдняй школы г. Мінска.

Аб наведванні НГА Беларусі прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і судовымі псіхіятрамі галоўнага упраўлення цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь

12 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» і судовыя псіхіятры галоўнага упраўлення цэнтральнага апарата Дзяржаўнага  камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.

Аб удзеле ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь

Изображение12 мая 2023 г. група работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі прыняла ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь, якое было праведзена ў рамках рэалізацыі Дэпартаментам па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь пілотнага праекта «Адкрыты кінаархіў» ў актавай зале Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь (па адрасе: г. Мінск, вул. Валадарскага, 2а) з удзелам прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь, кадэтаў Мінскага гарадскога кадэтскага вучылішча, навучэнцаў ваенна-патрыятычнага класа пагранічнай накіраванасці сярэдняй школы № 206 г. Мінска.

Старонкі