На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Міжнароднаму дню турызму

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная Міжнароднаму дню турызму.

Cвята было заснавана Генеральнай Асамблеяй Сусветнай турысцкай арганізацыі ў 1979 годзе ў іспанскім горадзе Торремолинос. Адзначаецца штогод 27 верасня. Мэта свята - прапаганда турызму, асвятленне яго ўкладу ў эканоміку сусветнай супольнасці, развіццё сувязяў паміж народамі розных краін.

На выставе дэманструюцца дакументы за 1858-1916 гг., сярод якіх урадавыя цыркуляры і справаздачы устаноў аб правядзенні экскурсій, матэрыялы аб лячэбна-прафілактычных установах пачатку ХХ ст., спісы экскурсантаў і шэраг іншых.

Выяўленне і адбор матэрыялаў праведзены вядучым навуковым супрацоўнікам аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Аксанай Зянько.

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут.

Изображение