Віртуальная выстава «Моцная духам і верай», прысвечаная 115-годдзю перанясення ў Полацк мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава «Моцная духам і верай», прысвечаная 115-годдзю перанясення ў Полацк мошчаў святой Еўфрасінні Полацкай.

На выставе прадстаўлены дакументы, якія адлюстроўваюць складаны шлях вяртання на радзіму нябеснай заступніцы Беларусі, вялікай асветніцы, падзвіжніцы і мецэнаткі. Сярод іх цырыманіялы і парадкі ўрачыстай сустрэчы мошчаў прападобнай, падрабязна распрацаваныя для кожнай мясцовасці, па якой праходзіў хрэсны ход са святыняй. З дапамогай іншых прадстаўленых дакументаў асвятляюцца розныя бакі падрыхтоўкі гэтага вельмі значнага вернікаў мерапрыемства: ахова парадку, забеспячэнне харчавання і пражывання, часовага адпачынку ўдзельнікаў урачыстасцей, арганізацыя медыцынскай дапамогі, пажарнай і супраць эпідэміялагічнай бяспекі і інш.

Азнаёміцца з выставай можна тут.