Аб размяшчэнні картаграфічных матэрыялаў па гісторыі гарадоў Беларусі канца XVIII – пачатку ХХ ст.

У рамках праекта «Гарады Беларусі» Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі ажыццяўляецца выяўленне і размяшчэнне ў сетцы Інтэрнэт картаграфічных крыніц, якія раскрываюць гісторыю будаўніцтва, архітэктурнага аблічча і планіроўкі населеных пунктаў Беларусі канца XVIII – пачатку XX ст. На працягу 2023 года ў адкрыты доступ былі выкладзены асобныя карты, планы і чарцяжы Мінска, Віцебска, Бабруйска і іншых гарадоў і мястэчак. Чарговым горадам, картаграфічныя матэрыялы па гісторыі якога прадстаўлены ў гэтым праекце, стаў Пінск.

Карты і планы Пінска і яго частак паходзяць з  фондаў «Мінская губернская чарцёжная», «Мінскае губернскае праўленне», «Мінская губернская будаўнічая камісія», «Мінская губернская па земскіх і гарадскіх справах прысутнасць» і калекцыі «Тапаграфічныя карты і планы вёсак, сёлаў, маёнткаў Мінскай губерні».

Выяўленне і адбор матэрыялаў па гісторыі горада Пінска праведзены вядучым навуковым супрацоўнікам НГА Беларусі Уладзімірам Дзянісавым.

Азнаёміцца са зместам праекта можна тут.