Аб размяшчэнні на YouTube-канале архіва відэаўрока «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі»

На YouTube-канале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчаны відэаўрок «Як самастойна правесці генеалагічнае даследаванне ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі». У ім намеснік загадчыка аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Яўген Глінскі распавядае пра дзеянні, якія павінны папярэднічаць правядзенню архіўнага даследавання, асноўныя тыпы крыніц генеалагічнага характару ў НГА Беларусі, метрычныя кнігі розных канфесій і асаблівасці запісаў у іх, генеалагічны пошук у адносінах да асоб, што належалі да розных саслоўяў, і шмат пра што іншае.

Азнаёміцца з відэаўрокам можна тут.