На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана віртуальная выстава, прысвечаная Е.Р. Раманаву (1855–1922)

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава, прысвечаная Е.Р. Раманаву (18551922), беларускаму этнографу, фалькларысту, археолагу, публіцысту.

Еўдакім Раманавіч Раманаў сабраў і апублікаваў звыш 8000 і падрыхтаваў да друку 2126 фальклорных твораў. Асноўная частка дадзенага фальклорнага масіва была апублікавана ў 18861912 гг. Праводзіў археалагічныя раскопкі і разведкі ў Магілёўскай, Віцебскай і часткова Гродзенскай губернях. Склаў археалагічныя карты дадзеных губерняў. Унёс уклад у методыку археалагічных раскопак. Выступіў у ролі выдаўца паэмы «Тарас на Парнасе». На выставе дэманструюцца дакументы за 18551909 гг., сярод якіх метрычны запіс аб нараджэнні Е.Р. Раманава, перапіска Е.Р. Раманава аб арганізацыі археалагічных і этнаграфічных даследаванняў, метадычныя распрацоўкі вучонага і іншыя дакументы.

Азнаёміцца са зместам выставы можна тут

Изображение