Аб правядзенні мерапрыемстваў да Дня аховы працы і Міжнароднага тыдня нулёвага траўматызму

28 красавіка 2023 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены шэраг мерапрыемстваў, прымеркаваных да Дня аховы працы і Міжнароднага тыдня нулёвага траўматызму.

Аб удзеле ў VII Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства»

Изображение27–28 красавіка 2023 г. у г. Віцебску на базе Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П.М. Машэрава прайшла VII Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Актуальныя праблемы крыніцазнаўства», арганізатарамі якой выступілі Факультэт гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Установы адукацыі «Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь», Дзяржаўная ўстанова «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі», Санкт-Пецярбургскі інстытут гісторыі Расійскай акадэміі навук, Тэрмезскі дзяржаўны ўніверсітэт.

Аб удзеле калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскім суботніку

22 красавіка 2023 г. працоўны калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Ірыны Іванаўны Каўганавай прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. У НГА Беларусі ў суботніку таксама ўдзельнічала намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Качаткова.

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выдадзены зборнік дакументаў «Минская женская гимназия: фотографические материалы»

ИзображениеУ кнізе апублікаваны 443 фатаздымкі навучэнак гімназіі і іншых асоб, якія апынуліся ў розны час і пры розных абставінах у яе фондзе. Амаль палова фатаздымкаў была выраблена ў атэлье г. Мінска, але геаграфія іншых гарадоў, адкуль яны паходзяць, таксама дастаткова шырокая: Адэса, Бабруйск, Барысаў, Брэст, Варшава, Гомель, Дзвінск (сучасны Даўгаўпілс), Екацярынаслаў (сучасны Днепр), Іркуцк, Кіеў, Клецк, Лепель, Мазыр, Рыга, Слуцк, Сноўск, Харкаў, Шаўлі (сучасны Шаўляй) і Ялта. Сярод асоб на фота – прадстаўніцы розных саслоўяў тагачаснага грамадства (мяшчанкі, дваранкі, сялянкі) і розных канфесій (іўдзейкі, хрысціянкі і мусульманкі).

Аб правядзенні ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі круглага стала «Epitaphium II: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага»

Изображение18 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены круглы стол «Epitaphium II: пахавальная культура народаў Вялікага Княства Літоўскага».

Аб візіце ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі пастара Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь У.У. Татарнікава і прэс-сакратара Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь А.Д. Ксянзовай

Изображение17 красавіка 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі пастар Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Уладзімір Уладзіміравіч Татарнікаў і прэс-сакратар Лютаранскай царквы ў Рэспубліцы Беларусь Аляксандра Дзмітрыеўна Ксянзова.

Аб правядзенні выставы на ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным 100-годдзю з дня ўтварэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

14 красавіка 2023 г. у Палацы Рэспублікі адбылася ўрачыстае мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня ўтварэння Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь. Сярод запрошаных былі Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка, кіраўнікі міністэрстваў і ведамстваў, прадстаўнікі судзейскага корпуса Беларусі, дэлегацыі замежных краін.

Старонкі