7 снежня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета

7 снежня 2017 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнік навуковых паведамленняў і артыкулаў «Архіварыус» (выпуск 15), 5-ты том «Гербоўніка беларускай шляхты» (літара «Д»), біяграфічны даведнік «Уездные предводители дворянства Минской губернии (1795-1917 гг.)» і біяграфічны слоўнік «Удзельнікі паўстання 1830–1831 гг. з Беларусі і Літвы ў эміграцыі».

Таксама быў абмеркаваны стан працы над планавымі навуковымі тэмамі і зацверджана новая тэма «Матэрыялы генеральных візітацый цэркваў і манастыроў Вялікага Княства Літоўскага XVII–XVIII ст.».