Навіны
8 красавіка 2016 г. адбылося пасяджэнне круглага стала «Еўрапейская дакументальная спадчына»
У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі ў рамках ХІІ Міжнародных кнігазнаўчых чытанняў «Кніжная культура Беларусі: погляд праз стагоддзі» адбылося пасяджэнне круглага стала «Еўрапейская дакументальная спадчына», арганізаванага ў супрацоўніцтве з Інфармацыйным пунктам Савета Еўропы ў г. Мінску.
Удзел у мерапрыемстве прыняў дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, які выступіў з дакладам аб развіцці міжнароднага супрацоўніцтва паміж архіўнымі і музейнымі ўстановамі на прыкладзе НГА Беларусі з выкарыстаннем традыцыйных і лічбавых тэхналогій.
Состоялась встреча с профессором Д.Фроловым
1 сентября 2015 г. в рамках визита в Республику Беларусь Начальника направления по развитию и связи с Россией и странами бывшего СССР, руководителя проекта по микрофильмированию Национального архива Финляндии, профессора Дмитрия Фролова состоялась встреча с директором Национального исторического архива Беларуси Д.В.Яцевичем.
Аб перадачы дакументаў на дзяржаўнае захаванне
15 ліпеня 2015 г. на дзяржаўнае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі ксяндзом-пробашчам касцёла ў в. Вішнева Валожынскага раёна Мінскай вобласці Юзафам Мельдзюком і навуковым кіраўніком рэстаўрацыі касцёла Алесем Пушкіным быў перададзены фрагмент архіва касцёла, адшуканы ў час правядзення рэстаўрацыйных работ. Сярод знойдзеных дакументаў маюцца метрычныя кнігі за 1826-1832 гг., кнігі перадшлюбных экзаменаў за 1862-1927 гг., інвентары за 1922–1932 гг., спавядальная ведамасць за 1909 г., чарцяжы ўнутранага і знешняга ўбранства касцёла другой паловы ХІХ – першай трэці ХХ стст. і інш.
З дакументаў будзе ўтвораны асобны фонд Вішнеўскага касцёла. Згаданыя матэрыялы адлюстроўваюць гісторыю Вішнеўскай парафіі больш як за стагоддзе, запаўняюць своеасаблівы «прабел» у вывучэнні народанасельніцтва гэтага рэгіёну (у НГА Беларусі маюцца выбарачна захаваныя метрычныя кнігі названага касцёла за 1900-1938 гг.).
Аб візіце дэлегацыі НГА Беларусі ў Польшчу
У афіцыйнай сустрэчы, прысвечанай перспектывам супрацоўніцтва архіўных і музейных устаноў Беларусі і Польшчы, прынялі ўдзел дырэктар НГА Беларусі Д.У.Яцэвіч, дырэктар Музея Палаца Караля Яна ІІІ у Вілянуве П.Ясканіс, намеснік галоўнага дырэктара дзяржаўных архіваў Польшчы А.Бернат, намеснік дырэктара Дэпартамента культурнай спадчыны Міністэрства культуры і нацыянальнай спадчыны Польшчы Д.Янішэўска-Якубяк, дырэктар Цэнтра беларускай культуры Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Э.Я.Швайка і інш.
Аб сустрэчы кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі
2–4 чэрвеня 2015 г. у г. Гродна адбылася прафесійная сустрэча кіраўнікоў архіўных служб і дзяржаўных архіўных устаноў Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, у ходзе якой удзельнікі разгледзелі пытанні работы дзяржаўных архіваў па аказанні архіўных паслуг грамадзянам і юрыдычным асобам.
У рамках сустрэчы адбылося сумеснае пасяджэнне калегій Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі і Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь.
Дэлегацыю беларускіх архівістаў узначальваў дырэктар Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь У.І.Адамушка, расійскую дэлегацыю – кіраўнік Федэральнага архіўнага агенцтва Міністэрства культуры Расійскай Федэрацыі А.М.Арцізоў. У сустрэчы прынялі ўдзел прадстаўнікі архіўнай службы Рэспублікі Казахстан.