Навіны
Удзел НГА Беларусі ў выставе дакументаў
8 ліпеня 2024 г. у гасцінічным комплексе «Дыпсэрвіс Хол» (зав. Вайскавой, 4) Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі сумесна з Нацыянальным архівам Рэспублікі Беларусь праведзена выстава дакументаў, падрыхтаваная ў сувязі з афіцыйным візітам у Рэспубліку Беларусь дэлегацыі Міністэрства юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі. Экспазіцыю аглядзелі міністр юстыцыі Рэспублікі Беларусь Яўген Каваленка і Намеснік Міністра юстыцыі Кітайскай Народнай Рэспублікі Ху Вэй Лі.
Наведванне калектывам НГА Беларусі Цэнтральнага батанічнага саду НАН Беларусі
5 ліпеня 2024 г., у дзень нараджэння НГА Беларусі, наш калектыў адправіўся ў Цэнтральны батанічны сад Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Нацыянальнаму гістарычнаму архіву Беларусі – 86!
5 ліпеня 2024 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі адзначыў 86-годдзе з дня ўтварэння.
Правядзенне сумеснага сходу працоўных калектываў НГА Беларусі і БелНДIДАС, прысвечанага Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
2 ліпеня 2024 г. ў канферэнц-зале Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі адбыўся сумесны сход працоўных калектываў НГА Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Выстава дакументаў у НГА Беларусі, прысвечаная Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
1 ліпеня 2024 года ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адкрылася выстава, прысвечаная надыходзячаму дзяржаўнаму святу - Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.
Удзел НГА Беларусі ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь
28 чэрвеня 2024 года дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і работнікі архіва ў складзе дэлегацыі Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, кіраўнікоў рэспубліканскіх архіўных устаноў і старшынь прафсаюзных камітэтаў і першасных арганізацый БРСМ прынялі ўдзел ва ўрачыстым мерапрыемстве, прысвечаным Дню Незалежнасці Рэспублікі Беларусь.