Навіны

Інфармацыя аб візіце дырэктара Дзяржаўнага архіва ў Любліне

8–12 кастрычніка 2018 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведаў дырэктар Дзяржаўнага архіва ў Любліне (г. Люблін, Рэспубліка Польшча) Пётр Дыммель.

П. Дыммель праводзіў выяўленне і вывучэнне дакументальных матэрыялаў у НГА Беларусі, якія тычацца гісторыі Люблінскага ваяводства Рэчы Паспалітай XV–XVII ст.

О совместном заседании коллегий Федерального архивного агентства Российской Федерации и Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь в г. Великом Новгороде (Российская Федерация)

3 октября 2018 г. в г. Великом Новгороде (Российская Федерация) состоялось совместное заседание коллегий Федерального архивного агентства Российской Федерации и Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь.

Аб узнагароджанні НГА Беларусі і работнікаў архіва

Распараджэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А.Р.Лукашэнкі ад 4 верасня 2018 г. № 176 рп за вялікі ўклад у забеспячэнне захаванасці дакументаў Нацыянальнага архіўнага фонда Рэспублікі Беларусь, развіццё архіўнай справы і гістарычнай навукі дзяржаўнай установе «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» абвешчана падзяка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

На сайце размешчана віртуальная выстава да 80-годдзя НГА Беларусі

Аб правядзенні сходу, прысвечанага святкаванню 80-гадовага юбілею НГА Беларусі

29 чэрвеня 2018 г. адбыўся сход, прысвечаны святкаванню 80-гадовага юбілею Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Урачыстае мерапрыемства было праведзена ў будынку Мінскай гарадской ратушы (г. Мінск, пл. Свабоды, 2) з удзелам шырокага кола запрошаных гасцей.

Аб правядзенні навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў здабыткі і страты»

28 чэрвеня 2018 г. адбылося адкрыццё навукова-практычнай канферэнцыі «Беларускія архівы на мяжы тысячагоддзяў: здабыткі і страты», прысвечанай 80-годдзю заснавання Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі. Яна праводзілася сумесна з даўнім навуковым партнёрам архіва Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.

Старонкі