Аб правядзенні тэматычных «архіўных урокаў» у Ліцэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта
У рамках падпісанага ў 2023 годзе пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі і Ліцэем Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта вядучы архівіст аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм кандыдат гістарычных навук Віталь Макарэвіч 18 верасня 2023 года правёў тэматычныя «архіўныя ўрокі» ў профільным 11-м гістарычным класе ліцэя.