Навіны

Аб правядзенні выставы на цырымоніі падвядзення вынікаў конкурса імя У.Д. Спасовіча

20 мая 2022 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі штогадовага прававога конкурса імя выбітнага юрыста, ураджэнца Беларусі Уладзіміра Данілавіча Спасовіча. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале Дыпсэрвіс Хола (зав. Вайскавы, 4) адбылася афіцыйная цырымонія ўзнагароджання намінантаў мерапрыемства. Конкурс на прыз імя У.Д. Спасовіча праводзіцца ў мэтах павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста.

У цырымоніі падвядзення вынікаў і ўзнагароджання намінантаў конкурса прыняў удзел дырэктар Дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» Алег Леанідавіч Воінаў.

Аб размяшчэнні віртуальнай выставы

На сайце размешчана віртуальная выстава «ТРЫ ПАКАЛЕННІ СЯМ'І ДЗЯНІСАВЫХ У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ: ФОТА З СЯМЕЙНАГА АРХІВА, ДАКУМЕНТЫ З ФОНДАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГІСТАРЫЧНАГА АРХІВА БЕЛАРУСІ»

Азнаёміцца з выставай можна тут

Директором государственного учреждения «Национальный исторический архив Беларуси» назначен О.Л.Воинов

Приказом директора Департамента по архивам и делопроизводству Министерства юстиции Республики Беларусь от 6 мая 2022 г. № 33-к с 10 мая 2022 г. на должность директора государственного учреждения «Национальный исторический архив Беларуси» назначен ВОИНОВ Олег Леонидович

Да 77-й гадавіны Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

5 мая 2022 г. у рамках мерапрыемстваў, прысвечаных святкаванню 77-й гадавіны Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне і рэспубліканскай акцыі «Беларусь памятае. Памятаем кожнага» работнікі Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы наведалі месцы воінскіх пахаванняў на Кальварыйскіх могілках горада Мінска, усклалі кветкі і ўшанавалі памяць загінуўшых абаронцаў Айчыны.

Экскурсія для студэнтаў і выкладчыкаў Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта

27 красавіка 2022 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылася сустрэча са студэнтамі і выкладчыкамі Факультэта тэхналогій кіравання і гуманітарызацыі БНТУ – удзельнікамі конкурса генеалагічных даследаванняў «Мая сямейная гісторыя». Гэты конкурс праводзіцца БНТУ ў рамках абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці з мэтай фарміравання нацыянальнай свядомасці і пачуцця патрыятызму праз папулярызацыю інстытута сям’і, падтрыманне традыцый і павагі да старэйшага пакалення.

Старонкі