Аб наведванні выставы-форума
12 чэрвеня 2024 г. дырэктар НГА Беларусі Міхаіл Глушакоў і галоўны інжынер Руслан Канапацкі сумесна з кіраўніцтвам Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і рэспубліканскіх архіўных устаноў наведалі ХІ міжнародную выставу-форум «Цэнтр бяспекі. 2024», якая праходзіць у Палацы мастацтва (вул. Казлова, 3).

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Віцебская вучоная архіўная камісія: да 115-годдзя з дня заснавання».






