Правядзенне пазапланавай трэніроўкі па экстранай эвакуацыі работнікаў НГА Беларусі і БелНДІДАС
17 красавіка 2024 г. у адпаведнасці з даручэннем дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь, у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена пазапланавая трэніроўка па экстраннай эвакуацыі работнікаў архіва і ўстановы «Беларускі навукова-даследчы інстытут дакументазнаўства і архіўнай справы», а таксама наведвальнікаў чытальных залаў пры спрацоўванні супрацьпажарнай сігналізацыі на імітацыю ўзнікнення пажару ў будынку архіва.

На сайце Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі размешчана навуковае выданне кандыдата гістарычных навук Вольгі Мікалаеўны Папко «Инвентарные описи движимого имущества имений Каменка и Дружноселье кн. Витгенштейнов как источник по истории коллекций этого рода», асноўнымі крыніцамі падчас падрыхтоўкі якога сталі матэрыялы НГА Беларусі.






