Аб удзеле калектыву Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскім суботніку
22 красавіка 2023 г. працоўны калектыў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі пад кіраўніцтвам намесніка дырэктара Ірыны Іванаўны Каўганавай прыняў удзел у рэспубліканскім суботніку. У НГА Беларусі ў суботніку таксама ўдзельнічала намеснік начальніка аддзела справаводства, фарміравання і забеспячэння захаванасці Нацыянальнага архіўнага фонду Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь Ганна Уладзіміраўна Качаткова.