Новости

Экскурсія для навучэнцаў Установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж электронікі»

2 чэрвеня 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для навучэнцаў Установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж электронікі», якія атрымліваюць адукацыю па спецыяльнасці «сакратар-рэферэнт».

Аб правядзенні выязных заняткаў і экскурсіі для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь

27 мая 2022 г. у рамках пагаднення аб супрацоўніцтве з Установай адукацыі «Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі былі праведзены выязныя заняткі і экскурсія для слухачоў і выкладчыкаў Інстытута.

Акция "Беларусь против табака"

В связи с проведением 31 мая 2022 года Единого дня здоровья «Всемирный день без табака» Национальный исторический архив Беларуси присоединяется к республиканской информационно-образовательной акции «Беларусь против табака», которая проводится в период с 23 мая по 12 июня 2022 года.

Інфармацыя аб выданні 1-й часткі 8-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

ИзображениеНацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў першую частку восьмага тома выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара «К»: Каборды – Карэцкія), якую сфарміравалі генеалагічныя роспісы 224 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў   Мінскі дваранскі   дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст.

Экскурсія для вучняў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 7 г. Мінска»

20 мая 2022 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года гістарычнай памяці ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі была праведзена экскурсія для вучняў і настаўнікаў Дзяржаўнай установы адукацыі «Гімназія № 7 г. Мінска».

Аб правядзенні выставы на цырымоніі падвядзення вынікаў конкурса імя У.Д. Спасовіча

20 мая 2022 года Міністэрствам юстыцыі Рэспублікі Беларусь былі падведзены вынікі штогадовага прававога конкурса імя выбітнага юрыста, ураджэнца Беларусі Уладзіміра Данілавіча Спасовіча. Ва ўрачыстай абстаноўцы ў зале Дыпсэрвіс Хола (зав. Вайскавы, 4) адбылася афіцыйная цырымонія ўзнагароджання намінантаў мерапрыемства. Конкурс на прыз імя У.Д. Спасовіча праводзіцца ў мэтах павышэння прававой культуры грамадзян, ролі і значэння права, прапаганды станаўлення прававой дзяржаўнасці ў Беларусі, а таксама папулярызацыі прафесіі юрыста.

У цырымоніі падвядзення вынікаў і ўзнагароджання намінантаў конкурса прыняў удзел дырэктар Дзяржаўнай установы «Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі» Алег Леанідавіч Воінаў.

Аб размяшчэнні віртуальнай выставы

На сайце размешчана віртуальная выстава «ТРЫ ПАКАЛЕННІ СЯМ'І ДЗЯНІСАВЫХ У ГІСТОРЫІ БЕЛАРУСІ: ФОТА З СЯМЕЙНАГА АРХІВА, ДАКУМЕНТЫ З ФОНДАЎ НАЦЫЯНАЛЬНАГА ГІСТАРЫЧНАГА АРХІВА БЕЛАРУСІ»

Азнаёміцца з выставай можна тут

Страницы