Новости
Аб удзеле работнікаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў навукова-практычнай канферэнцыі
18 мая 2023 г. Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусі (г. Мінск, пр-т Незалежнасці, 116) правёў ІІ Міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «Архіўны дыялог. Архівы пра людзей, людзі ў архівах».
Аб правядзенні семінарскага занятку для студэнтаў гістарычнага факультэта БДУ
16 мая 2023 г. у рамках рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» і абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены семінарскі занятак па вучэбнай дысцыпліне «Канфесійныя архівы Беларусі» для студэнтаў 2-га курса гістарычнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (спецыяльнасць «Гісторыка-архівазнаўства»)
Аб удзеле Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі ў рэспубліканскай акцыі «Мая сям’я – мая краіна»
Аб правядзенні ўрачыстага сходу працоўных калектываў, прысвечанага Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь
13 мая 2023 г. у канферэнц-зале НГА Беларусі адбыўся ўрачысты сход працоўных калектываў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі і Беларускага навукова-даследчага інстытута дакументазнаўства і архіўнай справы, прысвечаны дзяржаўнаму святу – Дню Дзяржаўнага сцяга, Дзяржаўнага герба і Дзяржаўнага гімна Рэспублікі Беларусь. У ходзе мерапрыемства перад прысутнымі выступілі дырэктар БелНДІДАС А.Я. Рыбакоў і намеснік дырэктара НГА Беларусі І.І. Каўганава, якія распавялі работнікам абедзвюх устаноў пра сімвалы беларускай дзяржавы і гісторыю іх станаўлення.
Аб правядзенні заняткаў для вучняў 5-х класаў 207-й сярэдняй школы г. Мінска
13 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў рэспубліканскай акцыі «Архівы – школе» ў Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі быў праведзены ўрок для вучняў 5-х класаў 207-й сярэдняй школы г. Мінска.
Аб наведванні НГА Беларусі прадстаўнікамі прафесарска-выкладчыцкага складу Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта і судовымі псіхіятрамі галоўнага упраўлення цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь
12 мая 2023 г. у рамках мерапрыемстваў абвешчанага ў Рэспубліцы Беларусь Года міру і стварэння Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведалі прадстаўнікі прафесарска-выкладчыцкага складу Установы адукацыі «Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт» і судовыя псіхіятры галоўнага упраўлення цэнтральнага апарата Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Страницы
- « первая
- ‹ предыдущая
- …
- 32
- 33
- 34
- 35
- 36
- 37
- 38
- 39
- 40
- …
- следующая ›
- последняя »