Информация для посетителей
На сайт добавлена виртуальная выставка Ян Дамель: невядомыя малюнкі Да 240-годдзя з дня нараджэння мастака (1780–1840)
Посмотреть выставку можно здесь
На сайт добавлена виртуальная выставка Ян Дамель: невядомыя малюнкі Да 240-годдзя з дня нараджэння мастака (1780–1840)
Посмотреть выставку можно здесь
Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў шосты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літары «Е», «Ё» і «Ж»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 103 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.
17 лютага 2020 г. Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі наведала дэлегацыя прадстаўнікоў камісіі па кананізацыі Барысаўскай епархіі Беларускага Экзархату Рускай Праваслаўнай Царквы пад старшынствам іерэя Аляксея Маслянкова.
Намеснік дырэктара архіва Д.В.Лісейчыкаў пазнаёміў гасцей са складам дакументаў па царкоўнай гісторыі, правёў экскурсію па архівасховішчах.
27 студзеня 2020 г. супрацоўнікі аддзела навукова-даследчай і публікацыйнай дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Ю.М.Снапкоўскі і Я.С.Глінскі прынялі ўдзел у адукацыйным мерапрыемстве, арганізаваным Нацыянальным дзіцячым адукацыйна-аздараўленчым цэнтрам «Зубронак» (пасёлак Зубранёўка Мядзельскага раёна Мінскай вобласці). Удзел у мерапрыемстве прыняў таксама галоўны рэдактар дзіцячага часопіса «Вясёлка», вядомы пісьменнік У.С.Ліпскі.
Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі выпушчаны сямнаццаты выпуск штогадовага зборніка «Архіварыус». На яго старонках убачыў свет 21 артыкул, прысвечаны разнастайным пытанням гісторыі, архівазнаўства, крыніцазнаўства і генеалогіі, апублікаваны тэксты і агляды некаторых гістарычных дакументаў з айчынных і замежных архіўных сховішчаў, а таксама гістарыяграфічныя працы і рэцэнзіі на навуковыя выданні.
Адрас: вул. Крапоткіна, 55, 220002, г. Мінск, Рэспубліка Беларусь
Тэлефоны:
Тэлефон/факс: (+375 17) 317 75 23
E-mail: niab@niab.by