Навіны

Информация о проведении международной архивной конференции, организованной Международным Комитетом Красного Креста

10–11 апреля 2018 г. в г. Москве (Российская Федерация) прошла международная архивная конференция «Первая мировая война и ее последствия для военнопленных и гражданских лиц», организованная Международным Комитетом Красного Креста (МККК) в сотрудничестве с Федеральным архивным агентством (Росархив).

Iнфармацыя аб перадачы ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі фотаздымкаў і дакументаў 1910–1937 гг., якія тычацца жыцця і дзейнасці Пятра Сяргеевіча Быкава (Быка)

3 красавіка 2018 г.на пастаяннае захаванне ў Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі Віктарам Пятровічам Быкавым былі перададзены арыгіналы і копіі фотаздымкаў і дакументаў 1910–1937 гг., якія тычацца жыцця і дзейнасці Пятра Сяргеевіча Быкава (Быка), удзельніка 1-га Усебеларускага краязнаўчага з’езда (г. Мінск, 7 лютага 1926 г.) Згаданыя матэрыялы істотна дапоўняць звесткі аб краязнаўчым руху ў Беларусі ў міжваенны перыяд.

Iнфармацыя аб візіце дэлегацыi НГА Беларусі ў Рэспубліку Польшча

22–23 сакавіка 2018 г. адбыўся візіт дэлегацыі беларускіх архівістаў пад кіраўніцтвам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша ў Рэспубліку Польшча.

Інфармацыя аб выданні 5-га тома «Гербоўніка беларускай шляхты»

Нацыянальны гістарычны архіў Беларусі выпусціў пяты том выдання «Гербоўнік беларускай шляхты» (літара «Д»), які сфарміравалі генеалагічныя роспісы 213 шляхецкіх родаў, пераважна з Мінскай губерні, што падавалі ў Мінскі дваранскі дэпутацкі сход дакументы на прызнанне і зацвярджэнне ў статусе дваранства Расійскай імперыі ў канцы XVIII – пачатку XX ст. Выданне з’яўляецца працягам шматтомнай серыі, выкананым у межах планавай навуковай тэмы «Генеалогія і геральдыка беларускіх шляхецкіх родаў», якая распрацоўваецца ў НГА Беларусі.

 

15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета

15 сакавіка 2018 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі адбылося пасяджэнне Вучонага савета, на якім былі рэкамендаваны да друку зборнікі дакументаў «Тастаменты шляхты і мяшчан Гарадзенскага павета 1554–1601 гг. (з актавых кніг Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі)» і «Для лепшое твердости…»: пергаментныя дакументы перыяду Вялікага Княства Літоўскага з фондаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (1391–1566 гг.)».

На сайце размешчана віртуальная выстава да 100-годдзя Беларускай Народнай Рэспублікі

Старонкі