Аб адкрыцці чытальнай залы

4 кастрычніка 2019 г. у Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі з ўдзелам дырэктара Дэпартамента па архівах і справаводству Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь В.І.Кураша адбылося ўрачыстае адкрыццё дадатковай чытальнай залы.

На сайце размешчана віртуальная выстава «БЕРЕСТЬЕ/ BRESSICIA /БРЭСТ: ПАД СТРЭЛКАМІ РАТУШНАГА ГАДЗІННІКА» (ДА 1000–ГОДДЗЯ БРЭСТА)

ИзображениеУ 2019 г. споўнілася 1000 гадоў першай узгадкі ў пісьмовых крыніцах горада Брэста (Берасця). У шэрагу юбілейных мерапрыемстваў Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана віртуальная выстава «Берестье / Bressicia / Брэст: пад стрэлкамі ратушнага гадзінніка». Архіўныя дакументы прыадчыняюць старонкі жыцця нашых продкаў-берасцейцаў.

Аб службовай камандзіроўцы ў Дзяржаўны гістарычны архіў Літвы

З 11 па 20 верасня 2019 г. галоўны архівіст – загадчык сектара рэдакцыйна-выдавецкай дзейнасці аддзела публікацыі дакументаў Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі Я. С. Глінскі знаходзіўся ў службовай камандзіроўцы ў Дзяржаўным гістарычным архіве Літвы (г. Вільнюс, Літоўская Рэспубліка).

Інфармацыя аб правядзенні круглага стала і прэзентацыі

4 верасня 2019 г. у Брэсцкай абласной бібліятэцы імя М. Горкага адбылося пасяджэнне рэспубліканскага круглага стала «Брэст. 1000 гадоў у дакументах і матэрыялах», прысвечанага 1000-гадоваму юбілею горада Брэста.

Інфармацыя аб урачыстасцях з нагоды 100-годдзя архіўнай службы Латвіі

29–30 жніўня 2019 г. у г. Рыга (Латвійская Рэспубліка) у будынку Дома Чарнагаловых адбылася міжнародная канферэнцыя «Захоўваючы памяць народа: мінулае, цяперашняе, будучыня», прысвечаная 100-годдзю архіўнай службы Латвіі.

Старонкі